Новая не новая з’ява



Параўнальна нядаўна ў грамадстве пачалі ў адкрытую казаць пра праблему булінга – так званага ганення непаўналетніх. Прычым няма узроставай заканамернасці: няхай гэта будзе малодшы школьнік ці студэнт, які не дасягнуў паўналецця. Раней тэма ганення не выходзіла за межы навучальнай установы, у якой яна здзяйснялася, а «дзякуючы» колькасьці наступстваў гэтай страшнай з’явы, праблема стала больш востра ўспрымацца грамадствам.

У булінгу адзначаюць тры бакі: пераследнікі, ахвяра і сведкі. І што цікава – у ролі ахвяры можа апынуцца не толькі дзіця з няшчаснай сям’і з нізкім сацыяльным статусам, дзіця, якое мае праблемы са здароўем і знешнія фізічныя недахопы, але і такое, якое адрозніваецца ад іншых высокім інтэлектам, наяўнасцю інтарэсаў і захапленняў, што выходзяць за рамкі агульнапрынятых. Таксама і сярод пераследнікаў бываюць не толькі тыя, хто мае ўплыў і аўтарытэт, але і тыя, хто адчувае патрэбу ва ўладзе і пачуццё задавальнення ад прычынення шкоды равесніку, нават калі гэта ціхоня без знешніх прыкмет аўтарытэтнасці. І вельмі часта бывае, што некаторыя дзеці сумяшчаюць абедзве ролі. Але самая небяспечная група ўдзельнікаў булінгу – гэта сведкі, таму што ад іх рэакцыі залежыць альбо далучэнне да ганення, альбо спроба і рэальная магчымасць абараніць.

Прытрымлівацца нейтралітэту ў ганенні вельмі складана: кожны баіцца апыніцца ў ролі ахвяры. Але трэба знайсці ў сабе сілы і смеласць супрацьстаяць гэтай з’яве. Ва Ўкраіне на заканадаўчым узроўні замацавана норма не толькі аб супрацьдзеянні булінгу, але і аб яго пакаранні.

На жаль, закон абмежаваў свой уплыў толькі на непаўналетніх, хоць з’ява існуе як сярод студэнцкай моладзі, так і сярод дарослых людзей у калектыве.

У любым узросце, у любым серадовішчы і пры любых абставінах трэба заставацца чалавекам.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ