1 лютага 1863 года на тэрыторыі Беларусі пачалося паўстанне



1 лютага 1863 года на тэрыторыі Беларусі пачалося паўстанне. Зброю для паўстанцаў выраблялі ў мясцовых кузнях. Менавіта гэты момант адлюстраваў мастак Артур Гротгер у сваёй працы „Каванне кос”.

1 лютага 1863 года Літоўскі правінцыйны камітэт (утвораны летам 1862 года) абвесціў сябе Часовым правінцыйным урадам Літвы і Беларусі. Традыцыю кавання косаў працягваюць беларускія кавалі. Адзін з іх – Алесь Панцялей.

Беларускае Радыё Рацыя