Чарговая акцыя пратэсту ў Берасці



Сто дваццаць чалавек у Берасці выказалі сваю нязгоду з будаўніцтвам акумулятарнага завода. Тут на плошчы Леніна адбылася чарговая акцыя пратэсту. Удзельнікі распавялі пра тое, якія падзеі абмяркоўваліся і далі ім адзнаку:

– Для берасцейцаў праблема, якая абмяркоўваецца, – праблема акумулятарнага завода, каб не запусцілі яго. А з большага, калі ў межах усёй краіны, – змяніць людзей, якія ніяк не жадаюць, каб іх змянілі ва ўладзе. Вось гэта ўсё і абмяркоўваем. Без зменаў ніякіх зменаў у лепшы бок не будзе.

– Абмяркоўваем тое, што “АйПауэр” спынілі працэдуру выдачы дакументаў на грамадскую экспертызу. Здзіўленыя тым, што яны гэта зрабілі, і не жадаюць устараняць тыя недахопы, на якія ўказаў ім Бекалюк.

Праз мегафон прадстаўнікі праваахоўных органаў папярэдзілі ўдзельнікаў, што сход нібыта незаконны, таму можа быць адзказнасць за правядзенне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце