“Цмокі” падрэзалі “Красные крылья”



Мацнейшая баскетбольная мужчынская каманда Беларусі “Цмокі-Мінск” перамагла ў розыгрышы Адзінай лігі ВТБ самарскія “Красные крылья” – 74:66 (25:16, 16:10, 19:21, 14:19). Гэтая доўгачаканая вікторыя – трэцяя для “цмокаў” у бягучым сезоне.

Найбольш выніковымі ў складзе менскага клуба сталі легіянеры: сербскі абаронец-распасоўнік Бранка Міркавіч – 15 ачкоў, чарнагорскі цяжкі форвард Іван Мараш – 13, Дзяніс Пастухоў набраў 12 пунктаў, Аляксандр Кудраўцаў – 10.

Беларускае Радыё Рацыя