У Менску павышаюцца тарыфы на камунальныя паслугі



Гэта вынікае з рашэння гарадскога савета дэпутатаў, апублікаванага на Нацыянальным прававым партале. «На падставе Указа прэзідэнта Менскі гарадскі выканаўчы камітэт вырашыў усталяваць фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, якія прадстаўляюцца насельніцтву, субсідуюцца дзяржавай, з улікам індэксацыі», – гаворыцца ў дакуменце.

Згодна з дакументам, плата за карыстанне каналізацыяй вырасце на 25%, а кубаметр вады будзе каштаваць даражэй на 21%. Плата за тэхнічнае абслугоўванне вырасце на 34%, а адлічэнні на капітальны рамонт вырастуць на 40 адсоткаў.

Беларускае Радыё Рацыя