Валянцін Лазарэнкаў: Новы пражытачны мінімум – гэта парог жабрацтва



Новы бюджэт пражытачнага мінімума — гэта рыса беднасці. У гэтым перакананы старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў.

Ад пачатку лютага такая лічба ў краіне павялічылася да 239 рублёў 87 капеек, — адзначыў прафсаюзны дзеяч:

– Што гэта такое? Накарміць людзей. А хто іх спаць пакладзе, хто іх у лазьні памые, дзе яны апрануцца? Калі мы кажам пра гэтую лічбу, то гэта „ад лукавага”. Таму што гэты пражытачны мінімум – гэта парог жабрацтва.

„Гэта непавага да працоўных, паколькі такіх грошай ім хапае выключна на мінімальнае набыццё ежы,” — падагульніў Валянцін Лазарэнкаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце