У Мерачоўшчыне адзначылі дзень народзінаў Тадэвуша Касцюшкі



У Мерачоўшчыне адзначылі чарговы раз дзень народзінаў Тадэвуша Касцюшкі. На свята прыехалі часова павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, амбасадар Польшчы Артур Міхальскі, украінскі консул у Берасці Анатоль Дзідэнка, а таксама прадстаўнік Генконсульства Расеі ў Берасці.

Традыцыйна сабралася дэмакратычная супольнасць Берасцейшчыны, госці з Польшчы і мясцовыя жыхары.  Госці  ўсклалі кветкі да помніка герою, затым наведалі дом-музей. Удзельнікаў свята аб’яднала любоў да Тадэвуша Касцюшкі, кажа амбасадар Польшчы Артур Міхальскі:

– Я думаю, што вельмі важна, каб у нас было пачуццё супольнасці, якое, напэўна, было ў нашага агульнага героя Тадэвуша Касцюшкі.

Консул Украіны Анатоль Дзідэнка:

– Вельмі прыемна, што людзі памятаюць гэтае свята. Што людзі ў гэты дзень прыходзяць у сядзібу Касцюшкі, ускладаюць кветкі, ушаноўваюць памяць гэтага выдатнага чалавека.

Намеснік старшыні Івацэвіцкага райвыканкама Раўчэня Алег Васільевіч:

– Нашай краіне пашчасціла, што такі чалавек нарадзіўся менавіта на нашай тэрыторыі.

Тадэвуш Касцюшка – самы вядомы ў свеце беларус – нарадзіўся 4 лютага 1746 года ў Косаве. У 2004 годзе адкрылі дом-музей Касцюшкі, а ў 2018-м у сядзібе паўстаў першы помнік у Беларусі змагару за незалежнасць Тадэвушу Касцюшку.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя