Макей наведвае з візітам Балгарыю



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведвае з афіцыйным візітам Балгарыю. Аб гэтым паведамляе беларуская дыпмісія ў гэтай краіне.

Ён правёў 5 лютага перамовы з Прэзідэнтам Балгарыі Румен Радэвым. Такая інфармацыя размешчана ў Twitter-акаўнце беларускай дыпмісіі ў гэтай краіне.

«Устойлівае развіццё Беларусі і Балгарыі праз дыялог, бяспеку і стабільнасць нашага агульнага еўрапейскага кантынента абмяркоўваюць міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і Прэзідэнт Балгарыі Румен Радэв», – распавялі ў пасольстве.

Як паведамлялася, міністр замежных спраў Беларусі ў гэтыя дні наведвае Балгарыю з першым у гісторыі двухбаковых адносін афіцыйным візітам.

Уладзімір Макей таксама сустрэўся са старшынёй Народнага сходу Балгарыі Цветай Караянчавай. У цэнтры ўвагі былі кантакты паміж парламентамі дзвюх краін, узаемадзеянне ў міжпарламенцкіх структурах.

БелТА