Жыхар Бабруйска падарваў сябе каля крамы
Выбух прагрымеў напярэдадні ўвечары паблізу крамы «Кошык» на вуліцы Батава.
Па папярэдніх дадзеных, падарваў сябе мужчына, асоба якога пакуль не ўстаноўлена. Выбух быў не вельмі моцным, таму што ў суседняй краме нават шкло не вылецела. Ніхто больш не пацярпеў. На вуліцы ў момант выбуху практычна не было людзей, піша bobruisk.ru. Месца выбуху было ачэплены, туды нікога не пускалі. Па папярэдніх дадзеных, выбух мог адбыцца ад безабалочнага снарада.
Работнікі крамы, якія першымі ўбачылі страшную карціну, неадкладна выклікалі на месца надзвычайнага здарэння міліцыю і „хуткую”. Адна з прадаўцоў распавяла, што пацярпелы мужчына (па яе словах, гадоў 50-ці, прыстойна апрануты) спачатку зайшоў у краму, купіў дзве бутэлькі гарэлкі, адну віна і мандарыны. Папрасіў прадаўца адкрыць адну бутэльку, прапаноўваў выпіць разам, пры гэтым, па словах жанчыны, сказаў: “Мне ўжо ўсё роўна…”.
Афіцыйную версію таго, што здарылася, пакуль не агучваюць. На месцы здарэння працавала група сапёраў. Цела загінулага будзе адпраўлена на экспертызу. Пасля поўначы ачапленне вакол месца надзвычайнага здарэння было знята. Аднак на месцы здарэння па-ранейшаму працуюць эксперты спецслужбаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота bobrlife.by