Пра прычоскі туркменскіх чыноўнікаў



Вырабнікі і гандляры фарбаў для валасоў у Туркменістане могуць радавацца і падлічваць магчымыя прыбыткі. У гэтай краіне мужчын, якія старэйшыя за 40 год, абавязалі хадзіць сівымі. Так жа, як і прэзідэнт гэтай краіны Гурбангулы Бердымухамедаў.  

Новаўвядзенні наконт афарбоўкі валасоў у сівы колер датычаць чыноўнікаў, супрацоўнікаў школ і больніц. А вось сівым мужчынам наадварот забаронена падфарбоўваць валасы. Такія абавязальніцтвы з прычоскамі звязаныя з тым, што Гурбангулы Бердымухамедаў, які раней публічна паказваўся з чорнымі валасамі, то цяпер нават на новых партрэтах, якія абавязалі закупіць установы адукацыі, з сівымі валасамі. Добра, што не лысы. А тое б давялося ўсім чыноўнікам стрыгчыся пад нуль.

Добра, што каралева Велікабрытаніі Елізавета ІІ – гэта не Бердымухамедаў у спадніцы. Уяўляеце, калі б усіх абавязалі апранацца ў такія ж касцюмы і капелюшы, якія носіць прадстаўнічка Віндзарскай дынастыі. Аднак Гурбангулы Мялікгулыевічу, які нарадзіўся ў Савецкім саюзе, да арыстакратаў далекавата. Вось і патрабуе, каб усе былі аднолькавымі, як у тым піянерскім летніку ці савецкай школе. Між іншым, дапускацца на сустрэчы да Бердымухамедава будуць толькі сівыя чыноўнікі. У кнізе пра Чыпаліна Джані Радары кароль Лімон і ягоныя прыдворныя хадзілі са званочкамі на галаве. А ў Туркменістане – будуць хадзіць сівымі. Хаця хто ведае таго Гурбангулы Бердымухамедава, глядзіш праз пару год скажа ўсім хадзіць у парыках, ці як у кнізе пра Чыпаліна са званочкамі на галаве.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ