Пра краўдфандынг: памылкі і стратэгіі
Краўдфандынг застаеццца асноўным фінансавым донарам беларускіх праектаў.
Папулярныя памылкі пры супольным зборы сродкаў акрэсліла падчас майстар-класу мэнэджарка адной з буйнейшых краўд-пляцовак Беларусі Алеся Шаўчэнка:
– Адна з самых распаўсюджаных памылак – гэта не падрыхтаваны піяр, і не падрыхтаванасць людзей, аўтараў, калі перад запускам не інфармуецца пра краўдфандынг. Некаторыя думаюць, што дастаткова проста выкласці свой праект на нашу платформу, і праект збярэ якіясць неверагодныя сумы. На самой справе гэта вельмі вялікая праца – як і перад краўдфандынгам, так і падчас самой кампаніі.
Майстар-клас па стратэгіі збору сродкаў прайшоў пры падтрымцы платформы Ulej.by.
Беларускае Радыё Рацыя