У Беларусі стартуюць продажы Peugeot уласнай зборкі
Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара ўнітарнага прадпрыемства «ПС Аўто Груп» – афіцыйнага імпарцёра аўтамабіляў Peugeot у Беларусі Валянцін Трыгорлаў.
«Стартуюць продажы аўтамабіляў Peugeot беларускай зборкі – седана сярэдняга класа Peugeot 301 і рэстайлінгавага красовера Peugeot 3008. У сакавіку плануецца пачатак продажаў Peugeot Partner і новага рэстайлінгавай бізнес-седана Peugeot 508, а таксама двух мадэляў Citroёn – C-Elysee і Berlingo», – паведаміў ён.
Зборка тэхнікі ідзе на прамысловых магутнасцях завода «Юнісон» у Менскім раёне. Продажы аўтамабіляў ажыццяўляюцца праз дылерскія цэнтры Peugeot і Citroen у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота imgkid.com