У Гародні можна будзе вярнуць ваты па Tax Free



У гарадзенскім гандлёвым цэнтры Triniti можна будзе атрымаць Tax Free. Тэхнабанку ў выглядзе выключэння ў Triniti кампанія GlobalBlue дазволіла размясціць пункт выдачы Tax Free.

– На дадзены момант такія пункты выдачы ёсць толькі ў Менску – у рэгіёнах Беларусі іх няма. – Гэта сведчыць пра тое, што нават тыя людзі, якія будуць ехаць з Еўропы ў іншыя гарады Беларусі, праязджаючы праз Гародню, могуць заязджаць сюды і забраць Tax Free, што, зноў жа, павялічыць трафік нашага цэнтра, – кажа Юрый Фядзюк, намеснік дырэктара “Трыніці-Інвест” па камерцыйных пытаннях.

Triniti запрацуе ў Гародні 12 лютага. Урачыстае адкрыццё пройдзе 29 лютага. У першую чаргу запусцяць 70% прылеглай тэрыторыі і 35% плошчаў. Гэта 32 тысячы квадратных метраў з 84.

hrodna.life