Прапануецца адмяніць аптэчку і вогнетушыцель пры праходжанні тэхагляду
Нядаўняй адменай некалькіх дакументаў пры праходжанні тэхагляду і атрыманнем дазволу на допуск да дарожнага руху рэфармаванне гэтых працэдур абмяжоўвацца не павінна, лічыць дырэктар унітарнага прадпрыемства «Белтэхагляд» Юрый Ленчэўскі. У інтэрв’ю Interfax.by ён распавёў, якія з патрабаванняў лічыць састарэлымі і якую працу прадпрыемства вядзе па іх змене.
Як адзначыў дырэктар „Белтэхагляда”, ён даўно выказваецца пра тое, што даведкі пра стан здароўя пры атрыманні дазволу на допуск не патрэбныя. Праверка аптэчкі і вогнетушыцеля таксама не адносіцца да ацэнкі тэхнічнага стану транспартнага сродку », – адзначыў кіраўнік «Белтэхагляда».
Аптэчкі і вогнетушыцелі для праходжання дзяржтэхагляду часцяком проста перакладваюцца з аўтамабіля ў аўтамабіль, распавёў Ленчэўскі. «На тэхаглядзе павінен правярацца выключна сам аўтамабіль», – падкрэсліў ён.
Фота: marshrut.by