Новае надзвычайнае здарэнне ў беларускім войску



Як паведамілі ў Міністэрстве абароны, у вайсковай частцы пад Менскам «траўмаваўся вайсковец тэрміновай службы».

Адзначаецца, што яфрэйтарам былі парушаныя патрабаванні бяспекі. «Падчас заняткаў старэйшы слесар рамонтнага ўзвода рабіў жорсткую счэпку аўтамабіляў і ў выніку атрымаў тупую траўму жывата», – адзначылі ў абаронным ведамстве.

Паведамляецца, што ваеннаслужачаму была аказана экстраная медыцынская дапамогу. У цяперашні час стан вайскоўца тэрміновай службы лекары ацэньваюць як стабільны – ён знаходзіцца ў свядомасці.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, піша БелаПАН, надзвычайнае здарэнне адбылося ў 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы.

У пачатку студзеня нагадаем у адной з вайсковых частак у Старых Дарогах «атрымаў цяжкую траўму» сяржант-кантрактнік. Медыкі суткі змагаліся за яго жыццё, але выратаваць не змаглі.

Беларускае Радыё Рацыя