Мікола Дзядок: У гэтай справе вельмі шмат ад дэманстрацыі…



Былы палітвязень і прадстаўнік анархічнага руху Мікола Дзядок пракаментаваў судовы працэс, які працягваецца над Мікітам Емельянавым і Іванам Комарам.

Нагадаем, што ў судзе Савецкага раёна Менска працягваецца разгляд справы актывістаў анархісцкага руху Мікіты Емяльянава і Івана Комара. Маладых людзей абвінавачваюць у тым, што 25 верасня 2019 года яны кінулі ў будынак Менскага гарадскога суда дзве лямпачкі з фарбай, паведамляе БелаПАН.

Акрамя таго, ім інкрымінуецца, што ўначы 13 кастрычніка яны кінулі ёмістасць з запальнай сумессю ў дзверы СІЗА № 1 па вуліцы Валадарскага, але ўзгарання не адбылося. Паўторны інцыдэнт адбыўся ўначы 20 кастрычніка, вадкасць загарэлася, у выніку чаго нязначна пашкодзілася фарба.

Прадстаўнік СІЗА ацаніла шкоду ў 1 рубель 48 капеек, урон будынку суда ацэньваецца ў 143 рублі 22 капейкі.

Мікола Дзядок: Я падтрымліваю любы пратэст, калі ён не звязаны з гвалтам супраць невіноўных людзей, аднак трэба памятаць, што хлопцы не прызнаюць віну па судзеянным.

А ўвогуле, хацелася б, каб тыя, хто вырашыў пратэставаць праз прамое дзеянне, задумваліся таксама пра наступствы і пра тое, ці варты такі мізерны вынік такому цяжкаму пакаранню, якое можа быць вынесена.

РР: Чым можа закончыцца суд?

Мікола Дзядок: Думаю, у гэтай справе вельмі шмат ад дэманстрацыі. Міліцыя і дзяржава хочуць паказаць, як жорстка яны гатовыя караць кожнага, хто перайшоў мяжу дазволенага загончыка для палітычнай актыўнасці.

То бок, як артыкулы так і меры бяспекі вакол працэсу зусім не адлюстроўваюць рэльнай небяспечнасці таго, што, як быццам, зрабілі абвінавачаныя. Але па справе не выключаю рэальныя тэрміны і для Емельянава, і для Камара.

РР: Да анархістаў асаблівае стаўленне ці ўладам без розніцы?

Мікола Дзядок: Я думаю, што такі ж падыход быў бы да любога, хто пачаў бы рабіць акцыі прамога дзеяння. Але дэ-факта акрамя анархістаў іх ніхто і не робіць.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя