Перформанс і выстава аднаго дня ў гарадзенскай кавярні



“Кантакт” – такую назву мелі выстава і перформанс, што адбыліся ў гарадзенскай прасторы AvaCava.

Пра адметнасць прадстаўленых працаў распавядае адна з мастачак Ніна Паўлоўская:

– Мы хацелі адлюстраваць наша бачанне рэальнасці. Гэта насамрэч яно. Магчыма яно выглядае неяк незвычайна. Гэта рэальнасць, у якой мы жывём, у якой ствараем кожны дзень, паглыбляемся ў яе. Мы дастаткова такія медытатыўныя, духоўныя дзяўчаты.

Па словах Наталлі Саламы, што прадставіла свае фотапрацы, а таксама здымала ўвесь перыяд стварэння, – гэта быў незвычайны досьвед:

– Рабілі серыю фотаработ сумесна. Дзяўчаты малявалі на людзях, я здымала людзей.  Атрымаліся ў нас працы, якія адлюстроўваюць нашае бачанне свету. Гэта выстава пра пошук, пра каханне, пра ўзаемасувязь усяго ў гэтым свеце.

Мерапрыемства стала адной з самых цікавых падзеяў ў Гародні і сабрала амаль сотню чалавек, якія ледзь змясціліся ў памяшканні прасторы AvaCava.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Сяргея Апановіча