Onliner: Затрыманы былы міністр МУС Ігар Шуневіч
Старшыня назіральнага савета менскага „Дынама”, экс-міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч затрыманы сілавікамі.
Пра гэта выданню Onliner.by паведаміла крыніца. Па чутках, прычынай затрымання былога чыноўніка з’яўляецца „цукровая справа”.
Аднак афіцыйнага пацверджання інфармацыі няма.
„Мы не маем такой інфармацыяй”, – пракаментавала афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова. МУС на дадзены момант інфармацыяй таксама не валодае.