На тэрыторыі Еўразвяза ўвялі правіла першага ўезду



Жорсткае правіла „першага ўезду” пачало дзейнічаць на тэрыторыі ЕЗ. Памежнікі атрымалі права часцей ануляваць візы турыстам, якія грэбуюць „абавязацельствам” перасекчы першую мяжу з краінай, якая выдала візу.

Па словах тураператараў, у гэтым годзе выпадкі дэпартацыі ўжо былі. Раней на такія парушэнні на мяжы закрывалі вочы. З гэтага часу правіла прыйдзецца выконваць няўхільна.

Ёсць і добрыя навіны: тым, хто за апошнія тры гады гадавы шэнген выкарыстаў без парушэнняў, адразу дадуць двухгадовы, а яго ўладальнікі змогуць прэтэндаваць на адзнаку ў пашпарце тэрмінам на 5 гадоў. Нагадаем, цяпер віза ў Еўразвяз для беларусаў часова каштуе 80 еўра. З лета набудуць моц новыя цэны — шэнген за 35 еўра.

ont.by