ЕГУ абвяшчае вясновыя Дні адчыненых дзвярэй у Вільні



Пры рэгістрацыі да 19 лютага абітурыентам аказваецца візавая падтрымка!

З 30 сакавіка па 5 красавіка ўдзельнікі Дзён адчыненых дзвярэй у Вільні пазнаёмяцца з выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ, змогуць задаць пытанні пра паступленне, стыпендыі і праграмы абмену, а таксама здаць уступныя экзамены ва ўніверсітэт.

Мерапрыемства адбудзецца ў навучальным корпусе ЕГУ — у будынку Аўгусцінскага манастыра ў Старым горадзе Вільні. Пры рэгістрацыі да 19 лютага ўніверсітэт аказвае бясплатную візавую падтрымку навучэнцам школ і каледжаў, а таксама слухачам курсаў цэнтра „Прапілеі” (Менск).

Падчас Дзён адчыненых дзвярэй абітурыенты і іх бацькі даведаюцца пра новыя і абноўленыя бакалаўраўскія праграмы: „Візуальны дызайн”, „Еўрапейская спадчына”, „Медыя і камунікацыя”, „Сусветная палітыка і эканоміка”, а таксама пра праграму бесперапыннага навучання „Міжнароднае права і права Еўрапейскага Звяза”. У 2020 годзе ЕГУ прапануе гранты для поўнага або частковага пакрыцця кошту навучання, а таксама стыпендыі для студэнтаў з Беларусі і іншых краін.

Пазнаёміцца ​​з праграмай Дзён адчыненых дзвярэй, а таксама больш падрабязна даведацца пра перавагі навучання ў ЕГУ можна тут.

novychas.by