Як і навошта даследваць гарадскую ноч?
Вывучэнне ночы ў горадзе Менску дазваляе распрацоўваць стратэгію развіцця сталіцы.
Пра галоўную ўрбаністычную праблему падчас лекцыі пра гарадскую ноч распавёў даследчык Менскай урбаністычнай платформы Андрэй Вазьянаў:
– Насельніцтва ў нас не ўдзельнічае ў абмеркаванні нейкіх новых праектаў забудовы. Таму мы ніколі не ведаем, як будзе рэканструявацца помнік сацыялістычнай архітэктуры, напрыклад, той жа кінатэатр “Масква”, як будзе ці не будзе забудоўвацца Грушаўскі сквер, якой будзе архітэктура новых жылых раёнаў, якая шчыльнасць там будзе, колькі там будзе зеляніны і гэтак далей.
Наведвальнікі лекцыі ад Менскай урбаністычнай платформы змаглі даведацца аб важнасці вывучэння ночы, вечара і раніцы ў постсавецкіх гарадах і аб тым, як падрыхтаваць жыхароў да зменаў гарадскога асяродку.
Беларускае Радыё Рацыя