Пра новы „развод” настаўнікаў і лекараў



СМІ паведамляюць, што лекары і настаўнікі ў лютым атрымалі заробкі па новых формах налічэння. І гэтыя заробкі, як аказаліся, сталі меншымі. Прычым не меншымі там на 10 ці 20 рублёў. А на сто. А ў некаторых выпадках, і на ўсе 200. Новыя выплаты з’явіліся ў адпаведнасці з Указам “Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый”, які ўсталяваў з 1 студзеня гэтага году тарыфную сістэму. А таксама вызначыў, што заробак бюджэтнікаў складаецца з акладу, стымулюючых і кампенсуючых выплат. Указ з’явіўся, каб удасканаліць аплату працы. Аднак па факце аказалася: не ўдасканаліў, а зменшыў. Спадзяемся, што заробкі будуць станавіцца меншымі не кожны месяц. А тое ў гэтым месяцы мінус сто, у наступным – мінус сто, а ў канцы года лекарам і настаўнікам увогуле давядзецца за дзякуй працаваць. Самае цікавае, дадзены Указ не распаўсюджваецца на дзяржаўных службоўцаў і вайскоўцаў. Ну, хоць хтосьці ў нашай краіне атрымаў заробкі не меншыя за мінулыя месяцы. Затое некаторыя кіраўнікі адукацыйных арганізацый заяўляць, што нічога не змянілася і заробкі выплочваюць ранейшыя. Ну, канешне, не змянілася. А тое, што кудысьці зніклі 100 рублёў, то ўсім проста падалося.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ