Праваабаронцы сустракаюцца з дакладчыкам ААН па Беларусі Міклашам Харашці
У траўні будзе вырашацца пытанне аб падаўжэнні паўнамоцтваў спэцдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі.
2 лютага беларускія праваабаронцы сустракаюцца з адмысловым дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклашам Харашці.
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру „Вясна” Валянцін Стэфановіч.
Міклаш Харашці будзе кансультавацца з беларускімі праваабаронцамі ў рамках падрыхтоўкі дакладу аб сітуацыі з правамі чалавека.
Валянцін Стэфановіч нагадвае, што беларускія ўлады адмаўляюцца супрацоўнічаць з Харашці і не прызнаюць яго мандату спэцдакладчыка ААН.