Пачасціліся выпадкі жорсткага абыходжання з жывёламі
Усё часцей на Берасцейшчыне сталі здарацца выпадкі жорсткага абыходжання з жывёламі. Агрэсараў чакаюць адміністрацыйныя штрафы ды крымінальныя пакаранні.
Таму зараз асабліва востра стаіць пытанне абароны правоў меншых сяброў чалавека, – адзначыла абаронца жывёлаў Ірына Сіняпкіна:
– Я не разумею, чаму такое адбываецца, людзі становяцца ўсё больш жорсткімі. Я заклікаю да міласэрнага стаўлення да жывёлаў, увогуле да ўсяго жывога. І людзі, якія вось так робяць, яны ж потым і на чалавека такім чынам пераключаюцца. І, мяркуючы па расейскіх выпадках, так яно і будзе.
Паводле Ірыны Сіняпкінай, мясцовыя ўлады амаль нічога не робяць для таго, каб абараніць бадзяжных жывёлаў. Наадварот – адбываецца актыўны адлоў і забойства.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце