Нацыянал-радыкалы палохаюць жыхароў Гайнаўкі



«Прыйшоў час для нас, палякаў, рашучых людзей, якія хочуць зрынуць апошні бастыён камунізму ў Польшчы». Перад чарговым Маршам памяці выклятых жаўнераў абуральны допіс апублікавалі ў Фэйсбуку шавіністычныя прадстаўнікі ўльтрарадыкалаў.

Як піша «Газета Выборча», „нацыяналісты” палохаюць жыхароў Гайнакі, у якой большасць жыхароў праваслаўныя і прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці.

Допіс з’явіўся ў сувязі з планаваным на 23 лютага Гайнаўскім маршам памяці выклятых жаўнераў, які ўжо пяты раз будуць ладзіць польскія „нацыяналісты”. На старонцы ў Фэйсбуку абвешчана падзея, якая апавяшчае гэты правакацыйны марш. Як арганізатар падпісаўся «Падляшскі нацыянальны агляд». Існуе шмат прыкмет таго, што пад гэтай назвай хаваецца нацыяналістычная групоўка ONR – Нацыянальна – радыкальны лагер – адзначае «Газета Выборча».

Як і ў папярэднія гады, скрайне правыя сілы ладзяць марш  у асноўным у гонар Рамуальда Райса «Бурага», адказнага за забойства праваслаўных беларусаў з Беласточчыны ў 1946 годзе (у тым ліку жанчын і дзяцей).

Сёлета бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак вырашыў так, меўшы на ўвазе леташняе рашэнне Беластоцкага апеляцыйнага суда, які падтрымаў рашэнне Беластоцкага раённага суда аб адмене забароны на шэсце. А гэта адбылося не ўпершыню.

«Я не здаўся. Маё стаўленне супраць гэтых маршаў у Гайнаўцы застаецца нязменным. Аднак не змянілася юрыдычнае стаўленне. Маё рашэнне аб забароне маршу і так было б безвыніковым. Прычым просьба нашага самаўраду накіраваная міністру ўнутранных справаў і адміністрацыі аб прыняцці адпаведнай заканадаўчай ініцыятывы застаецца без адказу» – сказаў «Газеце Выборчай» Ежы Сірак.

Нацыянальны Дзень Памяці Выклятых Жаўнераў у Польшчы адзначаецца 1 сакавіка. Ён быў уведзены прэзідэнтам Браніславам Камароўскім у гонар жаўнераў польскага збройнага падполля, якія змагаліся з камуністычнай уладай у пасляваеннай Польшчы. Аднак Гайнаўскі марш ладзяць нацыялістычныя асяроддзі ў гонар жаўнераў падполля, якія забівалі мірных жыхароў беларускіх вёсак на Беласточчыне. Як раз у Гайнаўцы, дзе ў большасці пражываюць беларусы.

Беларускае Радыё Рацыя паводле  „Газета Выборча”

Фота: bialystok.wyborcza.pl