У беларускага хакейнага клуба ў пажары згарэла ўся форма



Матч другога па сіле дывізіёну першынства краіны паміж наваполацкім «Хімікам» і аршанскім «Лакаматывам», які павінен быў адбыцца 12 лютага, перанесены, паведамляе прэс-служба аршанскай каманды.

Сустрэча адбудзецца 24 лютага. Што ж стала прычынай пераносу? Пажар у гасцявой распранальні берасцейскага Лядовага палаца, які адбыўся ноччу 7 лютага, напярэдадні матчу паміж гаспадарамі і «Хімікам». У агні згарэлі абодва камплекты формы «Хіміка». Трэнерскі штаб адмыслова вызджаў у Менск, каб узяць хаця б трэніровачную форму. Аршанскі «Лакаматыў» спярша адмаўляўся пераносіць матч, аднак затым, пад націскам федэрацыі, супольнае рашэнне было прынята на карысць пераносу сустрэчы на 24 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота vk.com/hc_lokomotivby