Ужо больш за 1110 загінулых ад каранавіруса
Колькасць ахвяр каранавіруса дасягнула 1113 чалавек, паведамляе дзяржкамітэт па пытаннях аховы здароўя Кітая.
Агульную колькасць заражаных улады краіны ацэньваюць у 44 тысячы 653, з іх 4740 вылечыліся і выпісаныя са шпіталёў Акрамя таго, 8204 чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане, яшчэ 185 тысяч, што блізка кантактавалі з хворымі, знаходзяцца пад наглядам.
У Кітаі за суткі выяўлена 2.015 хворых – гэта самы нізкі паказчык з 30 студзеня, адзначае Reuters. Большасць загінулых – больш за 1 тысяча чалавек – у правінцыі Хубэй, у якой і пачалася эпідэмія.
Беларускае Радыё Рацыя