Дзмітры Кудранок: Рабочыя давяралі Лукашэнку



Звычайны рабочы, напрыклад прадпрыемства “Пінскдрэў”, які мае аўтарытэт і павагу сярод калектыву, можа быць вылучаны беларускімі ультралевымі кандыдатам у прэзідэнты.

Годны прадстаўнік тэхнічнай інтэлігенцыі больш за ўсё будзе імпанаваць выбаршчыкам, упэўнены актывісты незарэгістраванай арганізацыі Беларускі левы фронт.

Пакуль ідзе працэс перамоў з працоўнымі розных буйных прадпрыемстваў краіны. Чакаецца, што вясной, асоба прэтэндэнта будзе прадстаўлена беларусам.

Лідар Левага фронту Дзмітры Кудранок адзначае, што звычайныя рабочыя доўгі час давяралі Лукашэнку, але ён заставаўся глухі на іх просьбы:

 – Усе праблемы як дзяржавы, так і грамадства не вырашаліся, а заганяліся ўглыбіню ў спадзяванні, што з часам яны альбо вырашацца самі сабой альбо страцяць сваю актуальнасць. Іншымі словамі: прэзідэнт Лукашэнка сляпы і глухі да тых часоў пакуль вайна не падыйшла да нашых межаў стала яваю, і ўзнікла патэнцыйная небяспека ў Беларусі. Беларуская грамадзянская супольнасць зразумела, што весці дыялог з уладай марна.

Ультралевыя гатовыя папрацаваць на свайго прэтэндэнта і заклікаюць усіх прыхільнікаў левых ідэй, пасля абвяшчэння імя вылучэнца далучыцца да іх.

Выбарчую кампанію, Беларускі левы фронт абяцае зрабіць незабыўнай.

Беларускае Радыё Рацыя