У Бабруйску пачалі шыць маскі супраць каронавірусу
Чатырохслойныя марлевыя павязкі пачалі вырабляць на швейным прадпрыемстве «Славянка» ў Бабруйску.
На прадпрыемстве гэта звязваюць «з абвастрэннем сітуацыі вакол новага каранавірусу, каб прадухіліць паніку ў грамадстве». Ужо выраблена каля 62 тысяч павязак і столькі ж будзе адгружана сёння.
Пасля пачатку эпідэміі новага каронавірусу ў Кітаі беларусы пачалі масава скупляць медыцынскія ахоўныя маскі.
Павышаны попыт на іх пачаўся 29 студзеня.
Па стане на раніцу 12 лютага, ад новага вірусу памерлі 1115 чалавек, па ўсім свеце афіцыйна пацвердзілі каля 45 тысяч выпадкаў заражэння вірусам.
Беларускае Радыё Рацыя