У Гародні адкрыўся ГЗК Triniti



12 лютага ў Гародні ў тэставым рэжыме запрацаваў ГЗК Triniti, паведамляе hrodna.life. З ім у Гародню ўпершыню прыйшлі некаторыя ўстановы. Напрыклад, KFC, New Yorker, Green. 

Фота grodnonews.by

На дзень адкрыцця былі запланаваныя акцыі і зніжкі.

– За першыя 10 хвілін TRINITI наведала 1 800 чалавек. За першую гадзіну працы ў гандлёва-забаўляльным комплексе пабывала 7 650 гасцей!

З панядзелка па нядзелю гандлёвая галерэя працуе з 10:00 да 22:00. Гіпермаркет Green і фудкорт – з 09:00 да 23:00 гадзін.

Урачыстае адкрыццё запланавана на 29 лютага.