Лукашэнка: Меры павінны быць эфектыўнымі, але не залішнімі
Аляксандр Лукашэнка заслухаў па тэлефоне даклад міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка аб узаемадзеянні з Кітаем у барацьбе з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі і мерах, якія прымаюцца ў Беларусі па мінімізацыі пагрозы яе завозу і распаўсюду.
У цяперашні час выпадкі захворвання інфекцыяй, выкліканай новым каронавірусам, не зарэгістраваныя, сказана ў рэлізе прэс-службы прэзідэнта.
Каранік адзначыў, што 30 студзеня пераведзеная ў рэжым павышанай гатоўнасці праца санітарна-эпідэміялагічнай службы, хуткай медыцынскай дапамогі, усіх арганізацый аховы здароўя. Створаны неабходныя рэзервы лекаў, сродкаў індывідуальнай абароны.
Гаворка таксама вялася аб узаемадзеянні паміж міністэрствамі і ведамствамі ў працы па прадухіленні завозу і распаўсюду віруса, арганізацыі санітарна-каранціннага кантролю. Лукашэнка «асабліва адзначыў неабходнасць прыняцця вычарпальных мер па арганізацыі мерапрыемстваў але дадаў, што меры павінны быць эфектыўнымі, але не залішнімі».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: БелТА