У Рагачове падтрымалі ідэю стварэння дома-музея Караткевіча
Прапанову аб стварэнні музея Караткевічу ў доме, дзе пісьменнік жыў і працаваў над сваімі творамі, калі прыязджаў у госці да дзядзькі, выказаў дырэктар Рагачоўскай школы № 4, краязнаўца Аляксандр Лейкін. Улады яе падтрымалі, паведамляе раённая газета «Свабоднае слова».
Паводле Аляксандра Лейкіна, сёння дом і пакой пісьменніка захаваныя, аднак будынак прыходзіць у заняпад, бо людзям, якія жывуць там, «у сілу стану здароўя складана падтрымліваць яго ў належным парадку». А дом-музей стаў бы цэнтрам прыцягнення турыстаў, і месцам для правядзення рэспубліканскага літаратурнага свята, лічыць краязнаўца.
Але пакуль на рэалізацыю ідэі няма фінансавання, а таксама трэба вырашыць жыллёвае пытанне родных пісьменніка, якія жывуць у доме.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: zviazda.by