Ці жадалі бы беларусы, каб знізіліся кошты на гарэлку?



На 16 працэнтаў знізіліся кошты на гарэлку ў Расеі. Пры гэтым расейскі рубель працягвае абясцэньвацца, а кошты на іншыя тавары і прадукты харчавання падвышаюцца.

Тым часам з трэцяга лютага будуць дзейнічаць новыя рэкамендацыі Мінгандлю і Мінэканомікі па фармаванні адпускных коштаў у Беларусі.

Што тлумачыцца недапушчэннем неабгрунтаванага росту коштаў і забеспячэннем спажывецкага рынку неабходным асартыментам тавараў

А ці жадалі бы беларусы, каб знізіліся кошты на гарэлку, як і ў Расеі, або на які іншы тавар, мы запыталіся ў мінакоў Глыбокага.

 – Трэба знізіць кошт на прадукты харчавання, а вось на гарэлку – павысіла бы кошты.

 – Лепей на прадукты, чым на гарэлку.

 – Лепей на прадукты і адзенне.

 – У першую чаргу – гэта прадукты харчавання, бо сярод нас шмат пенсіянераў. Пенсіі малыя, але есці ўсім патрэбна. І камунальныя паслугі – хацелася б, каб яны заставаліся на тым жа ўзроўні.

 – Самае неабходнае – малако, масла, смятана.

 – На малако, на тварог, на мяса. 

Па словах людзей, зараз у Беларусі вельмі высокія кошты на малочныя і мясныя прадукты. Нават не ўсе пенсіянеры могуць дазволіць купіць сабе кавалак добрага мяса. А на зніжэнне коштаў на некаторыя тавары многія рэспандэнты ўжо і не спадзяюцца.

Тацяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя