У Пінску ў 11-месячнай дзяўчынкі выявілі ВІЧ



Следчыя высвятляюць абставіны заражэння дзіцяці ВІЧ-інфекцыяй, паведамляе Следчы камітэт.

У паведамленні гаворыцца, што ў Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта звярнулася 35-гадовая жанчына з заявай аб тым, што яе 11-месячная дачка, на яе думку, у перыяд праходжання лячэння ў адной з устаноў аховы здароўя заразілася вірусам імунадэфіцыту чалавека.

УСК па Брэсцкай вобласці па гэтым факце распачата справа па ч. 2 арт. 162 КК (неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медработнікам, што пацягнула па неасцярожнасці заражэнне пацыента ВІЧ-інфекцыяй).

У ходзе расследавання трэба будзе высветліць, пры якіх абставінах дзіця было заражана. Следчыя дапытваюць сведак, медыцынскіх работнікаў, канфіскавана медыцынская дакументацыя, якая будзе дэталёва прааналізавана і далучана да матэрыялаў крымінальнай справы.

belapan.by