Суд над Анатолем Лябедзькам адменены



Суд над старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і іншымі ўдзельнікамі акцыі салідарнасці з журналістамі Charlie Hebdo, прызначаны на 4 лютага, адменены.

za fr 222n

«Паводле інфармацыі, прадстаўленай Менскім гарадcкім судом, паведамляем, што матэрыялы адміністрацыйных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў акцыі каля амбасады Францыі, накіраваныя ў РУУС для ліквідацыі выяўленых недахопаў. Судовае пасяджэнне, раней прызначанае на 4 лютага 2015 года судом Цэнтральнага раёна, не адбудзецца», — паведамляецца на сайце Вярхоўнага суду.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота baj.by