Расея можа спыніць транзіт нафты праз Беларусь



«Транснафта» можа спыніць транзіт нафты праз Беларусь пры першым выпадку несанкцыянаванага адбору, паведамляе расейскі Телеграм-канал „Незыгарь”.

„Транснафта” ў спешным парадку рыхтуе змяненне маршруту дастаўкі нафты для еўрапейскіх спажыўцоў. Транзіт усёй нафты праз Беларусь будзе спынены пры першым выпадку несанкцыянаванага адбору. Кампаніі Гуцырыева цалкам выбралі квартальную квоту па пастаўках нафты на беларускія НПЗ. Наступная магчымасць адкрыецца 1 красавіка, у Дзень смеху. Новых кантрактаў пакуль не прадбачыцца. Расійскія кампаніі адмаўляюцца адпраўляць нафту ў Беларусь з-за нізкай маржынальнасці рынку”, – гаворыцца ў паведамленні. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота oilcapital.ru.