„Белшына” прыпыніла вытворчасць шын



ААТ «Белшына» спыніла тры заводы па вытворчасці шын, паведаміў БелаПАН начальнік аддзела ідэалагічнай і сацыяльнай работы прадпрыемства Юрый Андрыеўскі.

Паводле яго слоў, завод масавых шын і завод буйнагабарытных шын будуць прастойваць з 17 па 21 лютага. Завод звышбуйнагабарытных шын не будзе працаваць з 17 лютага па 1 сакавіка. Усе астатнія падраздзяленні, у тым ліку механічны завод, працягваюць функцыянаваць, паведаміў Андрыеўскі. За час вымушанага прастою рабочым прадпрыемства будзе выплачана 2/3 акладу.

Спыненне заводаў выкліканае планавым рамонтам тэхналагічнага абсталявання, у тым ліку вулканізацыйнага і зборачнага, адзначыў прадстаўнік «Белшыны». У той жа час Андрыеўскі прызнаў, што апошнімі гадамі прадпрыемства мае праблемы з абаротнымі сродкамі. Павялічылася дэбіторская і крэдыторская завінавачанасць, не хапае сродкаў для закупкі сыравіны.

«На »Белшыне« праблемы былі, ёсць і будуць, на жаль», – сказаў Андрыеўскі.

Згодна з фінансавай справаздачнасцю, за дзевяць месяцаў мінулага года выручка «Белшыны» знізілася на 12% – да 509,87 млн рублёў. У студзені–верасні прадпрыемства спрацавала з чыстым прыбыткам у 841 тыс. рублёў супраць 72,7 млн рублёў страты за аналагічны перыяд 2018 года.

Доўгатэрміновыя абавязацельствы «Белшыны» на канец верасня мінулага года складалі 212 млн рублёў. У параўнанні з 2018 годам яны знізіліся на 32,56%. На прадпрыемстве занята больш за 9 тыс. чалавек.

БелаПАН