Да 2023 года ў Менску збіраюцца пабудаваць завод спальвання смецця



Завод спальвання смецця плануюць пабудаваць у Менску да 2023 года. Пра гэта паведаміў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут. 

„Зараз распрацоўваецца неабходная праектна-каштарысная дакументацыя. Мяркуецца, што завод будзе пабудаваны да 2023 года. Можа быць, і раней будзе ўведзены ў строй. Магутнасць – каля 500 тыс. кубаметраў. Усяго ў Менску ўтвараецца каля 800 тыс. куб. м: частка адходаў будзе здабывацца раздзельным зборам, арганіка будзе асобна, а астатняе мяркуецца спальваць”, – адзначыў Аляксандр Корбут, піша onliner.by.

Як паведамлялася, у 2019 годзе ў Беларусі выкарыстоўвалася 22,6% цвёрдых камунальных адходаў. Усяго за год у краіне ўтвараецца каля 3 млн т камунальных адходаў, з іх каля чвэрці ў Менску.

Праблему выкарыстання камунальных адходаў у сталіцы плануецца вырашаць комплексна. „Захаванне адходаў наносіць шкоду экалогіі, і яму трэба знайсці альтэрнатыву. У сусветнай практыцы ёсць тры асноўныя варыянты – энергетычнае выкарыстанне, паасобны збор смецця і кампаставання. У краіне будуць прымяняцца самыя розныя метады, але аптымальным для Менска з’яўляецца ўкараненне энергетычнага выкарыстання адходаў. На аб’екце па спальванні будуць прымяняцца сучасныя сістэмы ачысткі выкідаў, ажыццяўляцца аналітычны кантроль, каб не дапусціць негатыўных наступстваў для навакольнага асяроддзя”, – раней каментавала начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Сазонава.

Нагадаем, што пабудаваць завод спальвання смецця збіраюцца на базе ЦЭЦ. Магчыма, нават на базе ЦЭЦ-4, якая «праславілася» сёлета спецыфічным пахам мазуту, якія разносіўся па Малінаўцы, Сухараве і іншых прасторах.

zviazda.by