Бярозаўчане: Да нас каронавірус не дойдзе
Колькасць ахвяр каронавіруса працягвае расці. Па апошніх звестках, іх ужо 1770 чалавек (больш за 1600 з іх – у Кітаі). Што ведаюць пра каронавірус нашы людзі, мы пацікавіліся ў 26-тысячным раённым гарадку Бяроза.
Аказалася, не так шмат бярозаўчане ведаюць пра страшную інфекцыю, і большасць апытаных асабліва не задумваецца над гэтай праблемай:
– Нічога. Што я магу ведаць пра каронавірус, я ж не лекар? Ведаю, што хварэюць, паміраюць, у асноўным кітайцы, што ў нас пакуль няма, у Расеі – былі, але быццам паправіліся.
– Гэта дрэнна.
– Што па тэлебачанні кажуць, больш нічога. Што небяспечная хвароба.
Бярозаўчане не купляюць у аптэках масак. Людзі не вераць, што маскі могуць засцерагчы ад інфекцыі. Гараджане спадзяюцца на Бога, на волю лёсу, на лекі, якія хутка вынайдуць на Захадзе ці ў ЗША:
– Да нас гэта не дойдзе. Наш „бацька” не дапусціць гэтага.
– Як гэта можна абараніцца?
– РР: Маску купіць.
– Не купляў яшчэ, па-старому – алкаголем учечары.
– А што гэтая маска дасць?
– Было не так страшна, як зараз стала.
Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння перавышае 70 тысяч. У той час амаль 11 тысяч перамаглі хваробу, і іх выпісалі з лякарняў. Каронавірус трапіў і ў іншыя краіны.
Але Беларусі гэта не пагражае, як паведаміла на пачатку лютага прэс-сакратар міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя