Прысуд Аляксандру Францкевічу – 25 сутак (абноўлена)
Аляксандра Францкевіча прысудзілі да 25-ці сутак арышту. Былога палітвязня абвінавацілі ў парушэнні адразу двух артыкулаў адміністрацыйнага кодэксу.
Кажа Наста Лойка з Праваабарончага цэнтра „Вясна”:
– Усё пачалося з таго, што ўчора ўвечары паведамілі, што за ім прыйшлі на працу, а пра тое, што ён у Савецкім РАУСе толькі праз некаторы час. Сёння суд Савецкага раёна, суддзя Арцём Бяскішскі судзіў яго адразу па двух пратаколах, якія яму паказалі ўжо ў судзе – за дробнае хуліганства традыцыйна і другі за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікам міліцыі. Два супрацоўнікі АМАПа выступалі сведкамі ў судзе і суддзя яму вынес максімальны тэрмін пакарання па двух артыкулах 25 сутак арышту.
Аляксандр Францкевіч быў прызнаны палітвязнем пасля таго, як у траўні 2011 года яго асудзілі па гэтак званай „справе анархістаў” да трох гадоў пазбаўлення волі. У пачатку верасня 2013 года ён вызваліўся. Гэта не першае затрыманне былога палітвязня пасля выхаду на волю.
* * *
Прычына арышту – акцыі, праведзеныя нядаўна актывістамі анархісцкага руху, а таксама фотаздымкі супраць адвольных затрыманняў, апублікаваныя ў інтэрнэце.
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», 2 лютага ў 16.00 на працу да Аляксандра Францкевіча прыйшлі супрацоўнікі органаў унутранных спраў.
Як паведаміла Наста Лойка з Праваабарончага цэнтру “Вясна” ноч актывіст правёў на Акрэсціна і неўзабаве яго будуць судзіць:
– Сёння яго судзяць у судзе Савецкага раёну. Ужо прывезлі ў суд. Гэта помста за шэраг фота-пікетаў, якія ладзілі анархісты.
Аляксандр Францкевіч быў прызнаны палітвязнем пасля таго, як у траўні 2011 года яго асудзілі па гэтак званай „справе анархістаў” да трох гадоў пазбаўлення волі. У пачатку верасня 2013 года ён выйшаў на волю. Гэта не першае затрыманне былога палітвязня пасля вызвалення.
Беларускае Радыё Рацыя