«Прамень» выпусціў гадзіннікі з вершам «Зорка Венера»
Да Міжнароднага дня роднай мовы Менскі гадзіннікавы завод «Прамень» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Мова». На кампазіцыю іх натхніў верш Максіма Багдановіча «Раманс» («Зорка Венера»).
Дзве мадэлі – з чорным і сінім цыферблатам – выпушчаныя па 200 асобнікаў. Абедзве з кварцавым механізмам. Кожную прадаюць па 225 рублёў.
З пярэдняга боку на гадзінніках толькі зорнае неба і лагатып завода, але на зваротным баку выбітыя першыя радкі верша «Зорка Венера».
«Сапраўдны шэдэўр лірыкі кахання, верш пранізаны асаблівай цеплынёй, задушэўнасцю, моцным пачуццём», – пішуць на сайце завода пра твор Багдановіча.
Беларускае Радыё Рацыя