Слонімцы адзначаць Дзень роднай мовы дыктоўкай і сустрэчамі
З мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства ва ўсіх установах адукацыі і культуры будуць праведзены разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.
У межах дэкады беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Слонімскага раёна для вучняў будзе праведзены абласны флаер-фэст «У любімай мове, роднай, наскай. Ах, якія словы…». Падчас гэтага флаера-фэсту ўпершыню адбудзецца напісанне дыктоўкі ў навучальных установах Слонімшчыны. У напісанні дыктоўкі, як паведамілі ў Слонімскім райвыканкаме, прымуць удзел педагагічныя работнікі, бацькі і іншыя прадстаўнікі грамадскасці.
Першымі пачнуць пісаць дыктоўку сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных у сераду, 19 лютага. Потым у чацвер і пятніцу – 20 і 21 лютага – дыктоўку напішуць навучальныя ўстановы Слонімскага раёна. А ў суботу, 22 лютага, жыхары вёскі Вострава Слонімскага раёна наладзяць паэтычную сустрэчу з паэтам і журналістам Міколам Канановічам. Да Дня роднай мовы на Слонімшчыне ў бліжэйшыя дні адбудзецца яшчэ шэраг розных мерапрыемстваў.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён