У Беларусі пакуль не плануюць забараняць уезд грамадзянам Кітая



У Беларусі пакуль не разглядаюць магчымасць забароны ўезду грамадзянам Кітая. Пра гэта парталу TUT.by распавяла прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун

Тым часам прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін з 20 лютага часова забараніў уезд кітайцам у гэтую краіну. Час дзеяння забароны не абазначаны.

Усяго каронавірус выявілі ў 74 185 чалавек, у агульнай складанасці акрыялі 14 376 чалавек. За апошнія суткі памерлі 136 чалавек (116 з іх – у Ухані).