З ахопленага каронавірусам лайнера знялі каранцін
На круізным лайнеры Diamond Princess, які стаіць у японскім порце Ёкагама, знялі двухтыднёвы каранцін. Пра гэта паведамляе The Japan Times.
Фота Reuters
Лайнер ужо пакінулі каля 500 чалавек, у асноўным гэта людзі сталага ўзросту, у якіх не выявілі каронавірус.
Фота japantimes.co.jp
Расейскія СМІ паведамілі, што з лайнера сышлі дзве расіянкі без сімптомаў каронавіруса, якіх сустрэлі расейскія дыпламаты. Яны пакінуць Японію ў адпаведнасці са сваімі планамі. Яшчэ 22 грамадзяніна РФ застаюцца на Diamond Princess і пакінуць судна ў бліжэйшыя дні.
Таксама вядома, што на лайнеры знаходзяцца і 25 украінцаў, якія з’яўляюцца членамі экіпажу. Сярод іх у дваіх пацвердзіўся каронавірус. Аднак, пакуль інфармацыі, калі ўкраінцы пакінуць круізны лайнер, няма.
Усе пасажыры пакінуць судна да 21 лютага.