Віктар Маргелаў: Яны самі фарміруюць правілы



Сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў распавёў, што яго абурае ў сітуацыі са з’яўленнем у краіне “Табакерак”.

Апошнім часам шапікі “Табакеркі” множацца па краіне, што выклікае справядлівае абурэнне ў грамадстве. Шапікі, дзе прадаюць тытунь, не саромеюцца ставіць на прыпынках грамадскага траспарта і ў іншых шматлюдных месцах.

Віктар Маргелаў: Я стаўлюся да сітуацыі з “Табакеркамі” вельмі негатыўна. Па-першае, гэта класічнае праяўленне таго выпадка, калі кажуць, што ў Беларусі няма алігархаў. Дык вось вам самы яскравы прыклад, калі прадстаўнікі буйнога бізнесу фактычна плююць на правілы бізнесу, на партнёраў і з дапамогай органаў улады самага вышэйшага роўню робяць сябе манапалістамі.

І навошта ўсё гэта? У краіне няма дзе купіць цыгарэты? Толькі ў “Табакерках” прадаюць шакаладкі?

Уся гэтая сітуацыя ўносіць нездаровую канкурэнцыю, для людзей – масавыя нязручнасці. Пры гэтым навошта столькі шапікаў? Адным словам, я не магу нічога добрага сказаць пра гэты праект.

РР: Бачу, калі грамадскасць абураецца, то ўласнікі на гэта не рэагуюць.

Віктар Маргелаў: Яны добра закрыты гарадскімі ўладамі. У нашым мікрараёне, напрыклад, людзі масава звярталіся супраць “Табакерак” у Менгарвыканкам, але атрымлівалі фармальныя адпіскі. Яны самі і правілы фарміруюць, і даюць участкі пад гэтыя шапікі. Маўляў, усё ў межах закона. А вось пра межы здаровага сэнсу ніхто нічога не кажа.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя