Парламент Эстоніі асудзіў расейскую інтэрпрэтацыю Другой сусветнай



Эстонскі парламент ухваліў рэзалюцыю „Аб гістарычнай памяці і фальшаванні гісторыі”, у якой асудзіў расейскую інтэрпрэтацыю гістарычных падзей, якія папярэднічалі Другой сусветнай вайне.

Пра гэта паведамляе „Еўрапейская праўда” са спасылкай на ERR.ee.

72 дэпутаты падтрымалі дакумент, адзін выступіў супраць, яшчэ 6 не галасавалі.

Прэамбула рэзалюцыі асуджае пакт Молатава-Рыбентропа і яго сакрэтныя пратаколы, за падпісаннем якіх наступіла „акупацыя краін Балтыі і падзел Польшчы двума таталітарнымі рэжымамі, што стала важнай перадумовай пачатку Другой сусветнай вайны”. У рэзалюцыі выказана падтрымка Польшчы і іншым еўрапейскім краінам.

Дакумент асуджае „спробы расейскай улады перапісаць гісторыю, адмаўляючы ролю Савецкага Саюза як аднаго з галоўных ініцыятараў Другой сусветнай вайны і перакладаючы адказнасць на ахвяраў агрэсіі”.

Фота riigikogu.ee