Дзе пераважна гучыць беларуская мова?



У школах ды на тэлебачанні пераважна можна сустрэць беларускую мову. У гэтым перакананыя апытаныя на цэнтральных вуліцах берасцейцы. Яны шануюць родную мову, але самі на ёй амаль не размаўляюць:

– Сустрэць яе можна ў вельмі вузкіх колах, хутчэй за ўсё ў коле зносін паміж настаўнікамі. Носьбітаў спрадвечна беларускай мовы засталося не вельмі шмат.

– Я – з сяла, там мы размаўлялі на мяшанцы, у Берасцейскім раёне. А сама мова вельмі прыгожая, песні прыгожыя, асабліва калі спяваюць «Песняры».

– Я вельмі люблю размаўляць, не ўмею, але вельмі люблю, калі размаўляюць на беларускай мове.

Мінакі выказвалі сваю зацікаўленасць да прасоўвання беларускай мовы ў больш шырокія колы грамадства. І самі пры магчымасці з задавальненнем перайшлі б на яе.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце