Юбілейны ХХ фестываль “З вясковага панадворку” пад пагрозай



Міністэрства культуры Польшчы адмовіла ў грашовай падтрымцы фестывалю, які ўжо амаль 20 гадоў з’яўляецца найбуйнейшым фолькавым фестывалем у Польшчы. Шкада, што міністэрства фармальна падыходзіць да разгляду праектаў, адзначае Барбара Кузуб-Самосюк з Аб’яднання аматараў народнай культуры ў Чаромсе.

– Гэта не першы фестываль, а фестываль, які мы арганізуем ужо 20 раз. Прыязджаюць людзі з усёй Польшчы. Гэта фальклорны фестываль, які паказвае народную культуру, аўтэнтычную, але таксама паказвае, як можна сёння пашыраць народную культуру, якія ў гэтым кірунку можна ладзіць праекты, і мы гэта таксама паказваем.

Рашэнне камісіі аб адмове ў фінансаванні фестывалю можа быць абскарджанае да 12 лютага. Фестываль „З вясковага панадворку” цягам двух дзесяцігоддзяў збірае ў Чаромсе аматараў народнай музыкі. Сярод удзельнікаў фестывалю ў мінулыя гады былі „Тройца”, „Палац” ды Зміцер Вайцюшкевіч.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя