Змяненні пры атрыманні пасылкі даражэйшай за 22 еўра
Пры атрыманні пасылкі даражэйшай за 22 еўра і цяжэйшай за 10 кг фізічныя асобы павінны прадастаўляць дадатковую інфармацыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе „Белпошты”.
„У выпадку паступлення міжнароднага паштовага адпраўлення ў адрас фізасобы з таварным укладаннем вагой звыш 10 кг і коштам, які перавышае 22 еўра, а таксама калі ў мытнай дэкларацыі адпраўлення адсутнічаюць звесткі аб кошце ўкладання або звесткі аб атрымальніку няпоўныя, то яму неабходна прадастаўляць у электронным выглядзе аператару паштовай сувязі Беларусі на расейскай або беларускай мове дадатковыя звесткі”, – паведамілі ў „Белпошце”.
У прыватнасці, трэба паведаміць свае прозвішча, імя, імя па бацьку, месца пражывання, пашпартныя даныя, найменне і колькасць тавараў, іх кошт.
Гэтыя звесткі прадстаўляюцца атрымальнікам праз афіцыйны сайт аператара паштовай сувязі па спасылцы https://webservices.belpost.by/TD23Base.aspx.
Як растлумачылі БЕЛТА прадстаўнікі кампаніі, новаўвядзенні дзейнічаюць з 1 студзеня.
Інфармацыю аб неабходнасці прадаставіць дадатковыя звесткі можна атрымаць на сайце „Белпошты” ў раздзеле „Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі” пры праверцы шляху міжнароднай пасылкі з-за мяжы.
Калі пазначаны мабільны тэлефон атрымальніка, то яму прыйдзе SMS, што трэба паведаміць дадатковую інфармацыю.
„Белпошта” звяртае ўвагу на неабходнасць выканання ўмоў падачы даных і іх дакладнасці, каб выключыць факты адмоў у правядзенні мытных аперацый або вяртання адпраўленняў.
Гэтыя новаўвядзенні прадугледжаны пастановай Савета Міністраў ад 20 чэрвеня 2019 нумар 406 „Аб мерах па рэалізацыі дагавора аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза”.