Дэлегацыя Еўрапарламенту з візітам у Беларусі
З 24 па 28 лютага запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі кіраўніка краіны і Міністэрства замежных спраў Беларусі, а таксама з прадстаўнікамі апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і праваабаронцамі. Хоць і не фармальна, але еўрадэпутаты сустрэнуцца і з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.
Кажа старшыня дэлегацыі Еўрапарламенту ў справах Беларусі – Роберт Бедрань:
– Сустрэча з беларускімі парламентарыямі адбудзецца. Але трэба адзначыць, што мы не прызнаем вынікаў парламенцкіх выбараў у Беларусі. Сустрэча дасць магчымасць паразмаўляць пра сітуацыю ў Беларусі з праваабаронцамі, з пазаўрадавымі арганізацыямі, з незалежнымі СМІ, прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. Іх прапановы будуць для нас вельмі важнымі. Мэта візіту – гэта перадусім размова пра далейшую супрацу паміж ЕЗ і Беларуссю.
На працягу чатырох дзён еўрадэпутаты наведаюць Менск і Гародню. Раней дэлегацыя Еўрапарламента ў справах Беларусі наведвала Менск ў 2015 і 2017 гадах. Цяперашні старшыня дэлегацыі Роберт Бедрань з’яўляецца адным з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Польшчы, і праводзіць сваю выбарчую кампанію, таму ў візіце не ўдзельнічае.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя